Из книги "Магия белого экрана"
... Бацька любіў наладжваць такія му зычныя вечары, але не ўяўляў, што музыка можа стаць прафесіяй.
А Міхася ўжо вабіла толькі яна. У школе меўся баян, і на кожпым перапынку Міша расцягваў мяхі, падбіраў нешта на слых, ажно настаўнікі заклікалі, бывала, да спакою і цішыні.
— Аднойчы ноччу я пачуў, як маці ўгаворвала бацьку: «Купі ты, Паўла, баян Мішу, хай грае, як хоча, не ламай хлопцу жыццё».
3 восьмага класа Міша ўжо кіраваў трыма хорамі ў наваколь- ных вссках. У 1959-ым, пасля дзесяцігодкі, паступіў вучыцца на харавое дырыжыраваннс ў Гомельскае музвучылішча. 1 далей пайпіоў абранай дарогаю...
Праца і талент узялі сваё: абараніўся ён бліскуча! I найвышэйшая ўзнагарода: пасля выканання да яго падышоў мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору і прапанаваў свежаспечанаму выпускніку пасаду хормайстра ў сваім калектыве. Гэта быў Генадзь Іванавіч Цітовіч.
- Ён - музыкант, фалькларыст, дырыжор, аргапізатар — нячаста Божанька дае столькі аднаму чалавеку! Колькі сядзелі з ім і за
чаем, і за чым ініпым - заўсёды размовы пра музыку, пра бсларускі фальклор, пра невычэрпнасць народнай творчасці. Мяне ён называў сваім творчым сынам, і калектыў, створаны ім, перадаў мне як народную спадчыну.
|