• СТАТЬИ И ПУБЛИКАЦИИ


"Групавы партрет на фоне мясцин" - статья в газете "Культура" о земляках-гродненцах.
“Тот – не тот Вагнер” – статья в журнале “Мишпоха” (“Семья” – 2006 г)
Памяти Арикадия Эскина” – статья в журнале “Мишпоха” (“Семья” – 2009 г)
“Полвека в джазе. Аркадий Эскин” – глава в книге “Jazz по-ростовски» (Ростов-на-Дону, 2007 г.)
Публикации в газете “Культура”, составившие основу книги “Магия белого экрана” (2002 г) и соствляющие основу готовящейся к печати книги “Магия многоцветного экрана”
Публикации в журнале “Мастацтва”, которые войдут в готовящуюся к печати книгу “Магия многоцветного экрана”



"Усе мы знекуль прыехалі", - абвяшчае адзін з герояў Хэмінгуэя. I мы прыехалі ў Мінск - з Гродна, з самага непаўторна-прыгожага месца на Беларусі, такім ён быў у нашым дзяцінстве, такім узгадваецца, такім яго снім.

  У нас няма тут рэгіянальнага клуба, таму разам ніколі не збярэмся, нават па чутках не ўсе ведаюць адзін аднаго.  Дле сённяшнія мінчукі "гродзенскага" паходжання - мае паплечнікі, сябры, добрыя знаёмыя, ва ўсіх зайздросна склаўся лёс. На гэтых старонках хачу стварыць своеасаблівы -
 
               Чуў Гродзенскі вальс" у выкананйі самога аўтара, кампазітара Аляксаідра Шыдлоўскага, калі я набіраў матэрыял для здымак фільма "Над Нёманам" пра мастацкую самадзейнаь Панямоння - першую каляровую кiнастужку "Тэлефільма". Адбылося праслухоўванне ў памяшканні абласной філармоніі, там жа параілі мне звярнуць увагу на дзяўчыну, якая сама складала і выконвала песні.
      Яна сядзела за расстроеным піяніна і спявала з такой самаадданасцю і натхненнем, што было адразу зразумела: яе далейшае жыццё - песня. Канешне ж, хутка дзяўчына гэтая заззяла ў Мінску, і ўжо неўзабаве я здымаў яе ў складзе славутага ў сярэдзіне 70-ых гурта "Верасы". Яна іграла на гітары, спявала са своeасаблівай інтанацыяй лірычныя песні, нават джаз. Аднойчы звярнулася да мяне, каб напісаў ёй тэкст на чароўную замежную мелодыю, падхопленую ёю з эфіру. Так нарадзіўся імпрэсіяністычны раманс "Ружовыя цені".
      Пругкую тэмпавую праграму "Верасоў" артыстка раптам абрывала гэтым ціхім "каляровым" напевам - і зала прыціхала, прымаючы такі нечаканы і нязвычны злом канцэрта. 3 таго адчування свайго абаяння, умення самастойнага авалодвання залай, пэўна, і нарадзілася ў спявачкі задума выходзіць да аўдыторыі сам-на-сам. Так пачалася новая старонка ў творчасці вядомай сёння і любімай гледачамі выканальніцы Надзеі Мікуліч.
      На якое дзесяцігоддзе размінуліся мы з Надзеяй у часе, але шпацыравала з сябрамі па той жа брукаванай вуліцы Ажэшка: ад Дома афіцэраў да скрыжавання з Сацыялістычнай. Тэлефонаў у нашыя школьныя гады ні ў каго не было, а таму штовечар на гэтым "брадвейчыку" абавязкова можна было сустрэць патрэбную асобу, усе найважнейшыя юнацкія справы вырашаліся толькі тут; ці варта тлумачыць, што тут жа адбываліся як прызначаныя, так і "выпадковыя" спатканні.
     Кіно на гэтым баку Нёмана можна было паглядзець у чатырох залах: у Доме афіцэраў, клубе Чыгуначнікаў, у кінатэатрах "Чырвоная зорка" і "Спартак".Ну, добра, калі знаходзіліся ўкішэні капейчыны на квіток, а калі не? А калі там ідуць "трафейныя" "Робін Гуд", "Востраў пакутаў" з іранічным прыгажуном Эралам Флінам ці чарговая серыя "Тарзана" ці сентыментальны, выціскаючы слёзы капураўскі "Бадзяга"? А калі сёння не паглядзіш, дык што будзеш назаўтра абмяркоўваць са шчасліўцамі, трапіўшымі на недасягальны сеанс? I вось пракручваюць дзюрачкі ў дыхтавых спартакаўскіх дзвярах ці праслізгваюць хлапчукі ў залу падчас выхаду гледачоў і да наступнага сеанса хаваюцца падсцэнай, а то яшчэ паспрабавалі было зрабіць падкоп з врнкавага боку падэкран...
      Кіно - будзённыя наведванні, а па нядзелях - драмтэатр! Ён у мініяцюры паўтараў славутыя сталічныя: той жа чырвоны аксаміт, пазалота, царская ложа, сетачкі, што абмяжоўвалі бэльэтаж над партэрам - не дай божа ўпусціць бінокль, цукерку ці хаця праграмку каму на галаву! А на сцэне спектаклі, і амаль ва ўсіх заняты шляхетна-ўзвышаны рамантычны герой -дон Гуан! - за якім сочаць дзесяткі прагных дзявочых вачэй. Ён Жадаў у "Даходным месцы", Рыбачоў у "Свеціць ды не грэе" і раптам пераўвасабляецца ў п'яніцу і пазёра Акцёра ў горкаўскім "На дне" - як жа не закахацца ў прыгажосць, стрыманы гумар, чаруючы голас акцёра! Праўда, у яго не вельмі сцэнічнае прозвішча - Сідараў, але ён - улюбёнец горада, папулярны, здаецца, яшчэ й нежанаты, вядзе у Доме піянераў, які месціцца ў мемарыяльным доме Элізы Ажэшка, дзіцячы драматычны гурток. Будучы кінарэжысёр таксама хадзіў туды. Не так даўно народнаму артысту Беларусі Юрыю Уладзіміравічу Сідараву аўтар прэзентаваў вялікі панарамны фотаздымак з тых часоў: маладзюткі артыст Гродзенскга драмтэатра з выхаванцамі свайго драмгуртка - памяць аб нашым дзяцінстве і яго маладосці. Сёння ён блішчыць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя М.Горкага.
     Ах, што за рытуальныя праменады напрыканцы 40-ых былі там вечарамі па-над ракой! Прагульваліся радзінамі, з дзецьмі, ад прыбярэжнага дома рыбака Жымайды да рачнога вакзала з рэстаранам і радыёлай, ласаваліся рознакаляровым марожаным - "лёдамі", па-тутэйшаму, якое зачэрпваў з бляшанага цыліндра паўшаравай лыжкай апошні прадпрымальнік-асобнік. Тут, каля часовага наплаўнога моста, сустракалі строга па раскладзе калёсныя параходы з Балтыкі, з Літвы - "Летувайтэ", "Мельнікайтэ", "Пушкін".
 
    А калі адбудавалі ўзарваны фашыстамі капітальны мост, пайшлі параходы і вышэй па рацэ, ажно да самых Мастоў. Цямнела, і святочна апрануты натоўп падымаўся да зруйнаванага ў вайну палаца Стэфана Баторыя і расцякаўся па вуліцах ці то з польскімі яшчэ назвамі - Лелевеля, Рэйманта, Ператца, Славацкага, Грандзіцкай, Віленскай, Нёманскай - ці то з сярэдневяковымі: Мядовая, Піўная, Цагляная, Гарбарская, Ясная, на якой жыў аўтар. Калі дайсці да яе крутога, у паўкруга, павароту над самым абрывам, то ўнізе віецца вуліца Смочая, якая пераходзіць у вёску Пярэселка. Вось там нарадзілася, прыгажэла, стала майстрам спорту па гімнастыцы Алачка. Траўма на чэмпіянаце Саюза не дазволіла ёй паступіць на факультэт прыкладной матэматыкі ў жаданы БДУ. Паспела падаць дакументы ў медінстытут. Вывучылася, але спорт заставаўся прыцягальным. Сёння яна - відны спецыяліст-рэабілітолаг, знаўца ігларэфлексатэрапіі, урач нацыянальнай зборнай па водным пола. Уяўленне доктара з трубачкай аніяк не стасуецца з гэтым напрамкам медыцыны: Ала Леанідаўна працуе ў атачэнні найскладанай медыцынскай апаратуры, найбольшай эфектыўнасцю сярод якой вылучаец-ца прыбордля комплекснай экспрэс-дыягностыкі "ЛЭДЗІС". Здзейснілася мара пра БДУ: яна там навуковы супрацоўнік лабараторыі спартыўнай медыцыны. Высокая ўсмешлівая прыгажуня, маці двух дзетак, доктар А.Л.Сукрэтная ўспрымаецца калегамі як высакакласны спецыяліст і надзейны сябра.
      Пэўна, не аднойчы ў юнацтве спацыравала будучы доктар з сябрукамі па скверы на Савецкай плошчы ля Дошкі гонару, дзе пад нагамі спрэс крэшыва чырвонай цэглы, не завезенай сюды дзеля ўпрыгожвання, як магло б здавацца, не. Гэта пыл няшчаснай Фары Вітаўта, узарванай лістападаўскай ноччу 1961 года. У другім куце плошчы, перайменаванай у Савецкую, высіліся тады над абрывам рэшткі Барысаглебскага кляштара, дзе ўжо зелянелі парасткі дрэўцаў. І гэта знішчана - добра хаця, што не крэшыва белай цэглы пад нагамі, а высіцца новы драмтэатр. Тут, на плошчы, узнікаў за ноч, ззяючы агнямі, суправаджаны музыкай і ровам матораў "смяротны атракцыён" - матагонкі па вертыкальнай сцяне. Сюды прыходзілі мы, калі надакучвала паліраваць жалезныя парэнчы на скрыжаванні Ажэшка і Сацыялістычнай. Мы - гэта мае пагодкі і аднакласнікі з лепшай на тыя часы 7-ай СШ. Калі нечага дасягнулі ў жыцці, то ў першую чаргу павінны быць удзячнымі за тое цярплівым педагогам, выдатным настаўнікам.
      Бацька майго сябра займаў відную ў горадзе пасаду, а таму Жэнька жыў у прэстыжньім, як бы цяпер сказалі доме - там у прысадку пад ябланькай доўгі час красаваўся лялечныі домік, пабудаваны калісьці нейким сентыментальным бацькам дочкам для гульні. Аднакласнік мой двойчы паступаў у Гродзенскі медыцынскі інстытут, хаця вядомае прозвішча ці тэлефонная размова маглі б вырашыць ураз пытанне з залічэннем у студэнты. Дамогся свайго сам. За доўгае жыццё вядомы хірург Яўген Рыгоравіч Мачулін выратаваў сотні жыццяў. Цяпер ён важны прафесар, адзін з заснавальнікаў кафедры, што рыхтуе дактароў для надзвычайных сітуацый.
      Два другія - так ці   інакш - звязаныя з выяўленчым мастацтвам. Барыс Крэпак спалучае ў сабе шмат талентаў: заслужаны дзеяч мастацтваў, даследчык, гысторык, публицйст, аўтар энцйклапедычнага выдання "Беларуски саюз мастакоў, 1938 - 1998 гады". Але у школьныя гады ён яшче й спяваў у нашым юнацким джаз-аркестры, фанаграмы якога цудам захавалися ў мяне! У нашых застоллях ён и цяпер, бывае, "подае голас".
 
    А Мішка быў досыць шалапутны, але й тады ўжо вылучаўся настырнасцю і незалежнасцю поглядаў. Скончыў Акадэмію, стаў аўтарытэтным геадэзістам-ракетчыкам. Гэта ён з падначаленымі выбіраў месцы ў нёабсяжнай азіяцкай частцы СССР і "дзіравіў" зямлю для пускавых ракетных установак. Ён заўсёды быў востры на язык, што і "падрэзала" ягоную кар'еру. Неяк услых дазволіў паздзеквацца з ваенных парадкаў, з дураты, што пранізвала армейскую сістэму ад непасрэднага начальства да Галоўнакамандуючага. Друг-паплечнік слухаў уважлівей, чым здавалася Міхаілу Канашэвічу. I тым скончыўся паспяховы ўздым па службовай лесвіцы - ніякія выдатныя дасягненні кемлівага тапографа не ўлічваліся. Заставалася дэмабілізавацца. Чым жа займаецца сёння адстаўны падпалкоўнік? А ён дырэктар Мінскага "манмартра" - выставы-продажу твораў мастацтва, што месціцца паміж Палацам культуры прафсаюзаў і Белдзяржмузеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.  Калі трэба ў падарунак набыць нешта годнае і таннае, сябры мае звяртаюцца да Міхаіла Міхайлавіча. Дапамагае ён з рэалізацыяй твораў і вядомым мастакам у досыць частыя перыяды "безграшоўя".
     Цяпер у Мінску, па суседстве жыве й наш выкладчык матэматыкі і мой класны настаўнік, Мікалай Іванавіч Краўцэвіч. Настаўнікаў цудоўных сваіх, родную 7-ую школу, дзе чаканы канец заняткаў абвяшчала прыбіральшчыца званочкам з адпаліраванай мядзянай ручкай у выглядзе жаночай постаці, узгадваем з замілаваннем пры кожнай сустрэчы. Узгадваем пакрытыя іржой каскі і зломкі аўтаматаў ППШ, якія былі нашымі цацкамі ў ваенных гульнях, і першыя два чырвоныя і адзін сіні аўтобусы "ЗІС" і першыя ў горадзе легкавушкі -"Пабеды". Я і цяпер яшчэ аглядваюся, калі бачу на мінскай вуліцы машыну з гродзенскім нумарам...
      Сержукова дзяцінства прыпала на іншую эпоху: Гродна ўжо губляў рысы ўтульнай правінцыяльнасці і аднапавярховага шыку цэнтральнай вуліцы, з каменнымі фасадамі дамкоў і драўлянымі трыма астатнімі сценкамі. Хлапчына Сяржук ужо не здужыў бы, як мы, за паўдні аб'ехаць на ровары горад: ён разросся, "праглынуўшы" палі навакольных калгасаў, набыў мікрараёны, абкружыўся прамысловымі камбінатамі-гігантамі. Чорнай паласой чыркану ў па прытомнасці юнака Чарнобыль... Не, вядомы мастак Сяржук Рымашэўскі па натуры аптыміст, і сюжэты ягоных палотнаў светлыя, і ўвасобленае на іх вытачае кранальную пяшчоту: ню, дзеці, цацкі, жывёлкі. Але своеасаблівая тэатральная  парцалянавасць постацяў, іх суседства з нязвычназакампанаванымі, нейкімі таямнічымі рэаліямі прымушаюць угледзецца ў прагнанаіўныя вочы дзяўчынак, у балючы не па-дзіцячаму погляд хлапчукоў - тут  адчуваецца неспакой мастака за ягоных Верачку і Севачку, за іх будучае ў поўным пагроз свеце, у які яны прыйшлі. Гляджу на філасофскі-іранічныя "Дробязі жыцця", на недаверліва-наіўны партрэт "Пірог яшчэ не гатовы", якія ўпрыгожваюць мой дом, і радуюся, што Сяржук паспеў сваімі палотнамі ўзбагаціць духоўнае жыццё Еўропы, а цяпер - ужо ўдругі раз! - скарае творамі ганарлівую Амерыку. Ведай, Новы свет, гродзенцаў!
        Знаўца сакрэтаў чалавечага арганiзма доктар медыцынскіх навук Аляксандр Сівакоў адным дотыкам пальца, цi  тэлефоннай парадай зніме боль, узніме настрой. А калі што бодьш сур'ёзнае, дык да яго - на кафедру ігларэфлексатэрапіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Усё, чаму навучыўся ў родным медінстытуце, усё, што спасціг падчас ардынатуры ў Ленінградзе і Маскве, таямніцы ўсходняй медыцыны, якія адкрыліся яму падчас стажыроўкі ў Харбіне і Сайгоне, цяпер ужывае на карысць беларусам, шчодра дзеліцца з малодшымі калегамі, друкуе ў медыцынскіх выданнях на радзіме і шмат дзе за мяжой.
       Няма ўжо дамка непадалёк ад Савецкай плошчы, за клубам Чыгуначнікаў, дзе нарадзіўся Саша Гарцуеў. Як і я ў дзяцінстве, і гэты хлапчук з нецярплівасцю, колькі сябе памятае, чекау нядзелi, каб апынуцца ў тэатры. Як і ў мяне, яго творчы лёс непарыўна звязаны з прозвішчам Юрыя Сідарава: юнак вучыўся на акцёрскім курсе народнага артыста -выпадковасць ці ўзаемапрыцягненне гродзенцаў? У дыпломным спектаклі Аляксандр іграў ролі, у якіх блішчэў калісьці Юрый Уладзіміравіч. Упэўненасць у сабе, зайздрасная грунтрўнасць, працаздольнасць і, канешне ж, талент вырашылі далейшы лёс: выпускнік Тэатральна-мастацкага інстытута быў запрошаны на першую сцэну краіны - у Акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. Ролі, ролі - паперш тыя, ад якіх "стаміліся", якія надакучылі сталым артыстам, а потым Гарцуеў быў ужо першым выканаўцам у новых спектаклях. Праставата-наіўным хітруном выглядаў ён у маім серыяле "Пракляты ўтульны дом" у ролі Макеева, адданага дзеншчыка галоўнага героя Вясніцына. Так выбудоўваўся зайздросны акцёрскі лёс, пакуль... пакуль аднойчы не быў Аляксандр Фёдаравіч вымушаны самастойна прыдумваць, "выцягваць" сваю тэатральную ролю. 3 гэтага пачалася рэжысура, а далей - непазбежна звязанае з ёю выкладанне "сакрэтаў майстэрства" на акцёрскім курсе, цяпер ужо Акадэміі мастацтваў. Трыумфам стаў спектакль гарцуеўскага курса "Трыстан і Ізольда": сем выпускнікоў, сем маладых артыстаў адначасова ўліліся ў трупу купалаўцаў, адразу прыкметна "амаладзіўшы" яе сярэдні ўзрост.
Уладзімір
АРЛОЎ,
кінарэжысёр
К началу
 
 
Ссылки
Погода Минск, сейчас: 
Веб-камера: 21.BY 
 POGODA.BY 

Hosted by uCoz