• СЦЕНАРИСТ И ПОСТАНОВЩИК МУЗЫКАЛЬНЫХ ФИЛЬМОВ С УЧАСТИЕМ ПОПУЛЯРНЫХ КОЛЛЕКТИВОВ:

"Песняры" (1971 г.)
"Ты - одна любовь!" ("Сябры", 1980г.)
"Фантазия на темы..." (1983г.) - песни Евгения Глебова ("Верасы", орк. Бориса Райского)
"А также цирк" (1983г. "Песняры", "Верасы", "Сябры", джаз М.Финберга, группа Вал.Бадьярова, клоуны Юрий Никулин, Ф.Гулевич, А.Воронецкий)
"Лявоны" (1989г.)
"Хор"(1994г.) - Государственный Народный Хор Республики Беларусь.
"Верасы" (1976 г)
"Купалинка" (1984г.)
"Свята" (1987г.)
"Этот долгий короткий час" (1978г.)
 

"Песняры"


    ...Кіраўніцтва т/а «Тэлефільм» падтрымала маю прапанову, і ўжо ў студзені 1971-га на кінастудыі пачаліся здымкі музычнага фільма «Песняры». Ён адкрываўся эпізодам у музеі тэатральнага мастацтва імя Бахрушына... Экскурсавод вядзе па залах групу. Вось наведвальнікі ля скрынкі-батлейкі з лялькамі: на верхнім паверсе Бог, анёлы; на сярэднім — поп, баба, мужык; а ўнізе - пекла ды чэрці. Усё гэта рухаецца, узаемадзейнічае. Ад групы адстае нейкі персанаж - яго іграў Леў Дураў. Чалавек гэты затрымліваецца ля батлейкі. Употай ад ахоўнікаў ён краыае лялечкі, водзіць іх, спрабуе неяк «завязаць» паміж лялькамі адносіны. I тут пачынае за кадрам гучаць песняроўская фанаграма - і ў прасторы агромністага павільёна проста на нашых вачах складваецца па дэталях, будуецца батлейка.
 
Песняры
     
Песняры. Кадр из фильма
Кадр из фильма

    Здымалі мы гэта, канешне ж, у канцы, калі ўжо разбіралі дэкарацыю, пафазна. Але - кіно! Тут у мантажы можна ўсё пераклеіць у патрэбнай паслядоўнасці. Мастак Яўген Ігнацьеў цудоўна ўвасобіў ідэю: пабудаваў у павільёне высачэзную, амаль пад столь, трохпавярховую дэкарацыю батлейкі. Вось пад музыку ўсе тры паверхі запаўняюцца сапраўднымі артыстамі. Фальклорнаму ўхілу першай праграмы «Песняроў» стасавала такое - у форме батлейкі - выяўленчае рашэнне. То на адным з трох, то адразу на ўсіх паверхах і выконваліся песні. Кожную з іх мы з Мулявіным вырашылі здымаць як асобны сюжэт, асобную навелу.
 К началу

"Ты - одна любовь!"

Тамара Орлова - танцовщица ансамбля 'Чараўніцы' Из книги "Магия белого экрана"
НЕПАТРЭБНЫЯ, ВЫЦIСНУТЫЯ, ЗБЕГЛЫЯ
 
    ...Ізноў гастролі, слава, напружаныя рэпетыцыі новай праграмы і - запіс чарговага грамплыта «Ты - одна любовь». Гэта радок з вядомага верша Афанасія Фета.
    ...Лепшыя творы праграмы сталі высновай яскравага ў выяўлен- чым і музычным плане аднайменнага фільма. Песню Баддзярава на ўзгаданыя радкі выконваў той жа саліст-тэнар, а вакол яго завіхаліся ў паўпразрыстых бальных сукенках маладзюткія танцоркі ансамбля «Чараўніцы»,адна за адну прыгажэйшыя! .

    ...Больш, рыз наецца Анатоль Іванавіч, так яму ў сцэнічным жыцці не шанцавала. Кіраўнікі «Чараўніц» балетмайстры Раіса і Мікалай Красоўскія «абтанцоўвалі» амаль кожнае выкананне гурта, а Мікалай Дудчанка зрабіў, па ягоным выразе, «харэаграфічную аранжыроўку» «сябрукам» у кожным нумары.
 
Кадр из фильма
Кадр из фильма

К началу

"Фантазия на темы..."

песни Евгения Глебова ("Верасы", орк. Бориса Райского)
 
Из книги "Магия белого экрана"
    ...Над кожнай песняй ішла праца: з кампазітарам над выразнасцю мелодыі, з паэтам над вобразнасцю тэкста, над лёгкасцю рыфмы. Райскі быў вельмі патрабавальны, і гэта ведаў кожны з шасцідзесяці музыкантаў яго аркестра. Пра некаторых з іх ці пра спевакоў гаварыў маэстра: «Спявае (ці грае) так фалыпыва, што вушы ў ракавінку закручваюцца!» - і біўся, дамагаўся, каб усё было выканана «чыста». Мо таму й запісы, зроблепыя ў 60-ыя, і цяпер гучаць па радыё не толькі ў рэтра-падборках, але й па заяўках слухачоў.
 
Кадр из фильма
 
Да нядаўніх дзён, па водгуках, самымі папулярнымі былі лучанкоўскія «Верасы» ў выкананні Эдуарда Хіля і глебаўскі «Дом мой, столнца», што пранікнёна напелі на грамплыту Наталля Гайда з Анатолем Падгайскім.
  К началу

"Хор"


 
 
 
Ссылки
Погода Минск, сейчас: 
Веб-камера: 21.BY 
 POGODA.BY 

Hosted by uCoz