На страницу "ФИЛЬМЫ - ПОРТРЕТЫ"
ВЛАДИМИР ОРЛОВ: МАРА
Информация о фильме
Режиссер и сценарист В. Орлов.
Год: 1992
Жанр: документальный фильм
О художнике Алексее Марочкине
Из книги "Магия белого экрана"
МАРА - ГЭТА НЕ "МЕЧТА"
...Старая майстэрня, што прылягае да левай прывакзальнай вежы... Улетку ён тут у трусах, бо горача вельмі ў паддашшы; з восені, ажно недзе да сакавіка - у ватніку, світары-самавязе, яшчэ й у халацс, у футравым капялюшы, бо халадэча пры адчыненым вакенцы, бо алея, ацэтон — шкодная вытворчасць. А ён тут па дванаццаць гадзін штодзённа, паўжыцця...
Старыя майстэрні больш таямнічыя за старыя дамы: столькі ўсяго, на што забыўся й сам гаспадар! Колькі неспадзяванага знойдзецца ў кутах, каморах, скрутках, ілафах. На паліцы ад даўна не ўжываны кінапраектарчык і скруткі старой, яшчэ 8-міліметровай кінастужкі. На дрыжачай пашэрпанай выяве студэнцкае жыццё, бязвоблачныя 60-ыя гады: сябры і сяброўкі, майстэрні, застоллі, гульні, вандроўкі, натуршчыцы, першамайскія дэманстрацыі з лозунгамі, у якія тады яшчэ шчыра верылася... Гэта ён усё сам здымаў - у маладосці на ўсё хапас часу. Некалі маляўнічая і вясёлая вёска Папоўшчына. Побач з хатай вялікай, еднай і працавітай радзіны Марачкіных -родзічы і суседзі. Памяць мастака выклікае іх з нябыту на свае палотны. А на экране ўзнікаюць сагнуты цяжкай доляй бацька Антон -- раскідвае па раллі зерне з сявенькі, стаміўшыся, скручвае цыгарку, -і маці Хадора з кошыкам бульбы... Вялікі атракцыён «кіно» захаваў іх для нашчадкаў не толькі ў памяці .... | С героем фильма Алексеем Марочкиным |
|
Кадры из фильма
|
|
Фрагменты кинофильма |
|